Раптам (Raptam)

Lyrics
[Тэкст песні «Раптам»] [Куплет 1] І я чакаў сваё адзінае І рушыў побач з ёй Ды частаваў жыццё гадзінамі Наколькі мог ужо Пакуль яшчэ не засціць нам святло Пакуль не страціў змест Я навучу цябе як надаваць Тваім памылкам сэнс [Перадпрыпеў] Ведай [Прыпеў] Дзе ты ёсць — там і свята! Хто казаў, што занадта? Так! Гэта неверагодна, але ж Заставайся нямоднай [Куплет 2] Паліць у вакно і слухаць музыку Ды шэптам падпяваць Зрабіць пакой сваёю музаю Ад іншых ратаваць [Куплет 3] Адсюль да зор бліжэй, як падаецца І скрозь шэры дым "Бяжы ці не бяжы!" — казала сэрца, — "Вернешся сюды... раптам" [Прыпеў] Дзе ты ёсць — там і свята! Хто казаў, што занадта? Так! Гэта неверагодна, але ж Заставайся нямоднай [Куплет 4] Пакуль яшчэ не засціць нам святло Пакуль не страціў сэнс Я навучу цябе як надаваць Тваім учынкам змест [Прыпеў] Дзе ты ёсць — там і свята! Хто казаў, што занадта? Так! Гэта неверагодна, але ж Заставайся нямоднай [Аўтра] Дзе ты ёсць — там і свята! Хто казаў, што занадта? Гэта неверагодна Заставайся нямоднай
Rate this song
0/5.0 - 0 Ratings
Loading comments...
Credits
- Writers
- Александр Ильин (Aliaksandr Il’in)