Твітар (Twitter)

Album cover art for "Твітар (Twitter)" by Palina

Palina - Pop, Dark Pop

Твітар (Twitter)

0 Plays

View ArtistView Album

Lyrics

Language:

[Тэкст песні «Твітар»] [Куплет 1] Кожны дзень ідзе, быццам пакрысе Галаву схіліў, як прымушаны Я стаю, нібы на адной назе Пасярод зімы Неба як агонь, вецер як вада… Пераблытаў хто, дзе мая луна? [Прыпеў] Цёплы швэдар, пішу ціха Прывітанні сябрам За гадзінай гадзіну Колькі дзён? Чорт пабраў! Я пакінуў Радзіму Каюся, каюся! Увесь разбэшчаны ды раз'юшаны І каму такі падабаюся? Лай-дай-да-дай… [Пройгрыш] [Куплет 2] Кожны дзень як дзень Хвалявалась ноч Расплятала косы дзявочыя Ты зратуй мяне! Я не ведаю, як у цемру гэту ўскочыла Быццам тут агонь Быццам тут вада А ні горача, а ні холадна-а-а! [Прыпеў] Цёплы швэдар, пішу ціха «Усё добра!» За навінай навіна Холад лезе пад коўдру Я пакінуў Радзіму Каюся, каюся! Забяспечаны, ненапружаны… Хто са мной такім будзе лаяцца? Лай-дай-да-дай… [Куплет 3] Кожны ты, як свет Кожны свет, як ўсе Нараджаецца і знішчаецца Не кажы, што так Не кажы, што не… Тое дзе цяпло, тая чысціня Захавана ці дзе захавалася? А-а-а-а… [Прыпеў] Цёплы швэтар, пішу ціха Прывітанні сябрам За гадзінай гадзіну Колькі дзён? Чорт пабраў! Я пакінуў Радзіму… Каюся, каюся, каюся! (Каюся, каюся, каюся!) Каюся, каюся, каюся! (Каюся, каюся, каюся!)

Rate this song

Rate this song

0/5.0 - 0 Ratings

5
0.0% (0)
4
0.0% (0)
3
0.0% (0)
2
0.0% (0)
1
0.0% (0)

Loading comments...

Credits

Writers
  • Palina