Месяц (BY) (Live) (Month)

Lyrics
[Тэкст песні «Месяц (BY) (Live)» ft. Ketevan] [Куплет 1: Palina & Ketevan] Месяц будзе доўгі Паблізу толькі злыя-злыя воўкі А ты для іх наіўная авечка Спалохана бяжыш Уцякае рэчка Душа дрыжыць, як на паветры свечка Яно ўсё так балюча, недарэчна Спалохана маўчыш І хочацца завыць Няма чаго чакаць Як быццам снегапад [Пройгрыш] [Куплет 2: Palina, Ketevan & абедзве] Сэрца як фісташка Зацягне рукі кабельная сцяжка Не кожны зразумее, як тут страшна Глядзець у пустату Ідзе бычок, хістаецца і плача Цярпенне хутка скончыцца, ён бачыць Я хутка ўпаду [Брыдж: Palina, Ketevan & абедзве] Колькі так трымацца Мне хочацца кахаць і не баяцца Мне хочацца забыць пра ўсё адразу Зафарбаваць знутры Але сэрца не прабачыць ціхай здрады У скронях б'юцца пульсам аўтастрады Я ведаю, на гэта змарнавана Занадта шмат любві [Аўтра: Palina & Ketevan] Давай па тармазах Трамвай ідзе ў дэпо Краіна ў слязах Ты ў ёй маё акно Ты ў ёй маё акно Ты ў ёй маё…
Rate this song
0/5.0 - 0 Ratings
Loading comments...
Credits
- Writers
- Palina