Я нарадзіўся тут (Ja naradziŭsia tut)

Lyrics
Я нарадзіўся тут — у краіне пад шэрым небам Я нарадзіўся тут — у краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба Я нарадзіўся тут — у краіне прапіскі і скручаных кранаў Я нарадзіўся тут — у краіне сотняў парушаных храмаў Радзільня, дзіцячы садок, школа ды інстытут Я нарадзіўся тут, і я буду жыць тут Я буду жыць тут, я буду жыць тут Я нарадзіўся тут, Дзе білет у адзін бок — Гэта шанец для тых, хто не згодны Я нарадзіўся тут, я тут живу І мне тут яшчэ не ўсё роўна Я нарадзіўся тут, таму гэта — мая краіна Я нарадзіўся тут — На пяць стагоддзяў пасля Францішка Скарыны Радзільня, дзіцячы садок, школа ды інстытут Я нарадзіўся тут, і я буду жыць тут Я буду жыць тут, я буду жыць тут Я буду жыць тут, я буду жыць тут
Rate this song
0/5.0 - 0 Ratings
Loading comments...
Credits
- Writers
- Лявон Вольскі (Lavon Volski)
- Murovei